Адрас райвыканкама:
247152, г. Чачэрск вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай:
8-(02332)-7-79-23

Тэлефон гарачай лініі:
8-(02332)-3-11-90

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Спаса-Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
9 студзеня 2019

У Беларусі павялічылі тэрмін дзеяння меддаведкі для вадзіцеляў пры некаторых захворваннях

У Беларусі ўпарадкавалі тэрміны правядзення абавязковага медыцынскага пераагляду вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын у бок павелічэння. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства аховы здароўя нумар 88 ад 6 снежня 2018 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, пры інфаркце міякарда допуск да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі не раней як праз 6 месяцаў пасля перанесенага захворвання, у тым ліку пасля аперацыйнага лячэння (рэваскулярызацыі міякарда) на падставе заключэння ўрача-кардыёлага. Пры гэтым пераагляд у першыя 2 гады пасля перанесенага інфаркту міякарда адбываецца 1 раз у год, у далейшым - 1 раз у 2 гады. Раней праходзіць пераагляд было неабходна штогод.

У людзей з поўнай двухбаковай глухатой тэрмін пераагляду павялічаны да пяці гадоў (раней пераагляд быў праз два гады). Прадугледжана магчымасць працоўнай занятасці вадзіцелем інвалідаў па слыху.

Пастанова нумар 88 таксама значна скарачае пералік медыцынскіх проціпаказанняў да ваджэння. Пашыраны медпаказанні да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі і колавымі трактарамі, у тым ліку для інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату і слыху, а таксама з улікам права наймання іх на адпаведную работу.

Перагледжаны пазіцыі ў адносінах да асоб з наступнымі захворваннямі: пры вочных хваробах, пры захворваннях ЛОР-органаў, унутраных органаў, нервовай сістэмы, хірургічных захворваннях, псіхічных расстройствах. З пераліку медыцынскіх проціпаказанняў да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі "В" выключаны стан цяжарнасці на любым тэрміне.