Бел
Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў, майстар спорту міжнароднага класа, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Эдуард Шпакаў, заслужаны трэнер РБ Віктар Шундзікаў і яшчэ мноства знакамітых дзюдаістаў.
На цырымоніі адкрыцця турніру пасведчанні з рук кіраўніка раёна атрымалі Андрэй Селіванаў, Станіслаў Іваноў і браты Яфім і Віктар Драбышэўскія - гэтыя чачаране ў 2022 годзе абаранілі званне кандыдатаў у майстры спорту.
У вагавой катэгорыі 30 кг перамогу атрымалі чачаранкі Анастасія Бортнікава (1 месца), Аксёнава Ангеліна (2 месца), Баранава Ксенія (3 месца).
А першынства ў вагавой катэгорыі 36 кг у Дыяны Пернікавай.
Да спіса