Адрас райвыканкама:
247152, г. Чачэрск вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай:
8-(02332)-7-79-23

Тэлефон гарачай лініі:
8-(02332)-3-11-90

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Спаса-Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 студзеня 2019

Да 21 градуса марозу чакаецца ў Беларусі 10 студзеня

Невялікі снег, галалёдзіца і да 21 градуса марозу чакаецца ў Беларусі 10 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 16-21 градус. Удзень будзе 7-13 градусаў ніжэй за нуль.