Адрас райвыканкама:
247152, г. Чачэрск вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай:
8-(02332)-7-79-23

Тэлефон гарачай лініі:
8-(02332)-3-11-90

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Кветкі Вялікай Перамогі
Кветкі Вялікай Перамогі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 жніўня 2019

Віншавалі тысячніка на перавозцы зерня ў Звяздзе

/ «Чечерский вестник»/ На Чачэршчыне першую 1000 тон зерня перавёз вадзіцель сельгаспрадпрыемства «Звязда» Міхаіл Карнавушанка.

У гаспадарцы ён працуе 5 гадоў, пенсіянер дае фору маладым, і таму ён першым прымаў віншаванні з перамогай. Да Міхаіла Канстанцінавіча прыехалі з падзякай, кветкамі і падарункамі старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў, прафсаюзныя лідары Ганна Туравец і Анжаліка Краўчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вадзім Крупенькін. Цёплыя словы выказала кіраўнік гаспадаркі Галіна Трыбунах. А музычнае прывітанне падаравалі артысты вакальнага ансамбля «Весялуха».