Адрас райвыканкама:
247152, г. Чачэрск вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай:
8-(02332)-7-79-23

Тэлефон гарачай лініі:
8-(02332)-3-11-90

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 сакавіка 2020

Каранік: кропкавы падыход дазваляе стрымліваць распаўсюджванне COVID-19


Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кропкавы падыход у барацьбе з каранавірусам COVID-19 дае магчымасць стрымліваць яго распаўсюджванне ў Беларусі, заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у час стрыму для студэнтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ва ўсіх пунктах уезду ў краіну арганізаваны санітарна-кантрольныя пункты, дзе наладжана татальная тэрмаметрыя. Гэта сістэма кантролю працуе, адзначыў Уладзімір Каранік. У больш як 250 чалавек, якія прыляцелі ў аэрапорт, такім чынам выявілі прыкметы віруснай інфекцыі, але ў абсалютнай большасці з іх быў грып, парагрып, адэнавірусная інфекцыя. Калі тэст на каранавірус аказваецца станоўчым, медыкі назіраюць за кантактамі гэтага пацыента. "Такое кропкавае ўздзеянне дае магчымасць стрымліваць распаўсюджванне віруснай інфекцыі", - сказаў міністр.
У барацьбе з вірусам кожная краіна выбірае сваю стратэгію зыходзячы з існуючых рэсурсаў. Пры гэтым асноўная задача ў тым, каб не дапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя, калі колькасць пацыентаў перасягае магчымасці па аказанні меддапамогі. У Беларусі, дзякуючы захаванай санітарна-эпідэміялагічнай службе, гэта ўдаецца, лічыць Уладзімір Каранік. Па кожным выпадку COVID-19 праводзіцца эпідрасследаванне, што дае магчымасць кропкавымі ўздзеяннямі кантраляваць сітуацыю, разрываць ланцужкі перадачы інфекцыі.
Меры раз'яднання людзей у выглядзе каранцінных мерапрыемстваў могуць быць альтэрнатывай для краіны пры адсутнасці санслужбы або немагчымасці правесці эпідрасследаванне з-за вялікай колькасці пацыентаў, адзначыў міністр. Аднак, каб гэтыя меры прывялі да зніжэння захваральнасці ў доўгатэрміновай перспектыве, яны павінны доўжыцца 12-13 тыдняў. Наўрад ці якая-небудзь краіна вытрымае такую працяглую поўную ізаляцыю, лічыць ён. Некаторыя краіны, назіраючы перагрузку сістэмы аховы здароўя, уводзяць даволі жорсткія меры для паніжэння хуткасці перадачы інфекцыі. Калі сістэма аховы здароўя "разгрузіцца", іх аслабляюць у надзеі, што наступны пік захворвання будзе не такім сур'ёзным і сістэма з ім справіцца.
Дзякуючы праводзімай прафілактычнай рабоце і створанаму рэзерву ложкавага фонду ў Беларусі ўдаецца ўтрымліваць развіццё сітуацыі ў межах рэсурсных магчымасцей сістэмы аховы здароўя. Перапрафіляваны бальніцы для размяшчэння кантактаў першага ўзроўню. Гэта дазваляе падзяліць патокі людзей з магчымым інфекцыйным працэсам і пацыентаў пасля хірургічнага ўмяшання, з інфарктамі, інсультамі. "Тое, што нашы мерапрыемствы не такія эфектныя, не значыць, што яны менш эфектыўныя", - сказаў на заканчэнне Уладзімір Каранік.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)