• Ru

Адрес райисполкома:
247152, г.Чечерск ул.Ленина, 2

Телефон приемной:
8-(02332)-3-12-10

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14 апреля 2018

Чачэрск апладыраваў маэстра

14 апреля, Чечерск / «Чечерский вестник»/У дваннаццаты раз па чачэрскай зямлі пранеслася віхурай класічных і джазавых мелодый, прагучала мажорам эстрадных савецкіх і айчынных песень свята беларускай музыкі «Чачэрскія сустрэчы».

Заслужаны калектыў краіны Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга ў каторы раз дзівіў і ўразіў жыхароў краю віртуознасцю ігры, рознапланавасцю жанравай палітры і высокім выканаўчым майстэрствам. Галасамі роднай зямлі спявалі вядомыя артысты Беларусі, а лірычныя пагудкі флейты, кларнета, арфы, скрыпкі і іншых духавых і струнных інструментаў паланілі гледача магіяй чароўных гукаў.