• Ru

Адрес райисполкома:
247152, г.Чечерск ул.Ленина, 2

Телефон приемной:
8-(02332)-3-12-10

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 мая 2017

На свяшчэннай тураўскай зямлі

15 мая, Чечерск / «Чечерский вестник» / Экскурсійна-турыстычнае паломніцтва веруючых і прыхільнікаў хрысціянскай культурнай духоўнасці на святую тураўскую зямлю з нагоды святочных мерапрыемстваў, прысвечаных свяціцелю Кірылу Тураўскаму, адбылося 11 мая.

Дзясяткі людзей з розных куткоў Беларусі прыехалі ў Жыткавіцкі раён на пасхальны фестываль, каб прыняць удзел у боскай літургіі, якая праходзіла ў будынку музейнай экспазіцыі на Замкавай гары, і малебне каля помніка Кірылу Тураўскаму. Кожны маліўся за дабрабыт, здароўе і шчасце дзяцей, дзячыў Госпаду за мір і свабоду свайго краю, і пад купалам святога месца ва ўнісон грымотнаму: «Хрыстос уваскрэс!» гучаў магутны, як рэха, вокліч народа: «Сапраўды ўваскрэс!». Малыя і старыя, мужчыны і жанчыны накладалі на грудзі крыжы і ставілі свечкі за спачын загінуўшых салдат, памерлых родзічаў і за светлы заўтрашні дзень. Нават дажджлівае маркотнае надвор’е не сапсавала настрою прысутных і не перашкодзіла вялікаму ўсенароднаму лікаванню.

Пасля асноўных урачыстасцяў паломнікі масава хлынулі на барысаглебскія могілкі. Там яны маглі паглядзець сваімі вачыма на тураўскае дзіва – растучыя з зямлі крыжы – і датыкнуцца да святыняў рукамі і вуснамі.

Доўгую чаргу дапытлівых не спужаў нават раптоўны лівень, які абрынуўся на вернікаў з хмарнага неба, нібы выпрабоўваючы іх на трывалась.

Наталіўшыся духоўным бальзамам, мокрыя і шчаслівыя, хрысціяне падымаліся з каленяў, уступаючы права дакрануцца да свяшчэннай каштоўнасці іншым. І ў душы кожнага станавілася светла і радасна.

Сярод шматлікіх дэлегацый прысутнічалі на мерапрыемстве чачаране. Паслухаўшы Божыя песнапенні, наведаўшы паралельна саборы і цэрквы горада, наталіўшыся прыгажосцю голаса артыстаў і музыкантаў, атрымаўшы асалоду ад мясцовых краявідаў, яны задаволеныя і пасвятлеўшыя рушылі дадому. Гукі пасхальнага фестывалю яшчэ доўга разліваліся ў іх сэрцах, а пачуцці ад сутыкнення з чароўным і спрадвечным акрылілі і надалі сілы, умацавалі веру ў Госпада і справы яго.