• Ru

Адрес райисполкома:
247152, г.Чечерск ул.Ленина, 2

Телефон приемной:
8-(02332)-7-79-23

Телефон Горячей линии:
8-(02332)-3-11-90

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
7 июля 2018

Купальскія мелодыі, атмасфера магіі і чарадзейства спакусілі жыхароў і гасцей краю да ўдзелу ў абрадавай дзеі, якая адбылася з 6 на 7 ліпеня ў раёне гарадскога амфітэатра

Чечерский вестник/ Танцы русалак, карагоды, святочныя песні, гульні і забавы працягваліся да позняй ночы. Жадаючыя апраналіся ў сімвалічныя вяночкі, зрабіўшы на памяць фотаздымкі пускалі іх па вадзе – каб прыйшоў суджаны, каб знайсці сваё шчасце і долю. Бацька разам з дзецьмі дзівіліся на купальскі касцёр, прыгалі праз вогнішча, ачышчаючы тела і душу ад граху, хваробы і заганы. Самыя смелыя адправіліся ў пошукі за папараць-кветкай, мяркуючы заручыцца на цэлы год магчымасцю авалодаць магічнай сілай, разумець мову птушак і жывёл, знаходзіць пад зямлёй схаваныя скарбы і лячыць людзей словам, сэрцам, малітвай. З задавальненнем усе сачылі за канцэртнай праграмай, выступленнямі песенных і танцавальных калектываў. 

Свята Купалле прысвячаецца летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды. У гэты дзень лікуе зямля, жывёла, людзі. Чачаране сапраўды атрымалі хвіліны задавальнення і цудоўнага адпачынку, які быў пранізаны пачуццём духоўнага ўздыму, магіяй, аўтэнтыкай і сакральным сэнсам.