Адрес райисполкома:
247152, г.Чечерск ул.Ленина, 2

Телефон приемной:
8-(02332)-7-79-23

Телефон Горячей линии:
8-(02332)-7-83-35

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Панорама города
Панорама города
18 марта 2019

У Чачэрску святкавалі 25-годдзе прыняцця Канстытуцыі Беларусі

 / «Чечерский вестник»/Аптымістычны настрой чачаранам і гасцям горада ўжо з ранку задавалі музычныя гукі і вясёлыя мелодыі беларускіх народных песень. А непасрэдна ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае галоўнаму дзяржаўнаму святу, адбылося ў раённым Доме культуры.

Свае віншаванні прысутным выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Малюкоў і ўручыў пашпарты грамадзяніна Беларусі 11 юнакам і дзяўчатам.

Затым паміж Чачэрскам і расійскім Краснагорскім, а таксама Чачэрскім і Смалявіцкім раёнамі былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве. 

Прыйшоўся да душы канцэрт творчых калектываў са Смалявіч. Такі падарунак адрасаваў землякам ураджэнец вымерлай вёскі Падыгрушка Залескага сельсавета старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Загорцаў. Міхаіл Гаўрылавіч запэўніў, што цяпер сустрэчы на чачэрскай зямлі стануць традыцыйнымі.