Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 жніўня 2019

Аляксандр Струкаў з Вазнясенска перавёз тысячу тон зерня

/ «Чечерский вестник»/ Сваю першую тысячу тон новага ўраджаю перавёз вадзіцель ААТ «Вазнясенск» Аляксандр Струкаў.

На службе ў гэтай гаспадарцы мужчына ўжо 14 гадоў, да гэтага працаваў на зернесушыльным комплексе. І толькі трэці сезон на адвозцы збожжа. У перадавіках вытворчасці яго прозвішча было і раней.

Аляксандра ў полі віншавалі падзячнымі лістамі райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кужаль, прафсаюзныя лідары Ганна Туравец і Анжаліка Краўчанка. Вадзіцелю ўручылі грашовыя сертыфікаты, а Анжаліка Іванаўна падаравала футболку і бейсболку з лагатыпам прафсаюза работнікаў АПК. Музычнае віншаванне адрасаваў народны вакальны ансамбль «Чачэрцы».

Да спіса навін