Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 студзеня 2019

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена шэрагу супрацоўнікаў СМІ

За высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена шэрагу супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку ўзнагароджаных намеснік загадчыка аддзела аглядальнікаў палітычных галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Наталля Голуб, намеснік дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ірына Марцьянава, галоўны рэдактар газеты "Знамя юности" Мікалай Мачэкін.

Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнага прэс-цэнтра Беларусі Іван Лавец і генеральны прадзюсар генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Глеб Шульман.

Да спіса навін